«ВИТЕБСКАЯ ОРДЕНА «ЗНАК ПОЧЕТА» ГОСУДАРСТВЕННАЯ
АКАДЕМИЯ ВЕТЕРИНАРНОЙ МЕДИЦИНЫ»

Главная Подпишись на RSS! Контакты

Приемная комиссия

Новости АКАДЕМИИ

Открыты новые специализации. далее»

Результаты конкурса студенческих научных работ 2009 г. далее»

Программа 95-й международной научно-практической конференции студентов и магистрантов далее»

Регистрация граждан на централизованное тестирование (ЦТ) далее»

УО «Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины» в 2010 году проводит научно-производственные конференции выпускников академии далее»

 ...читать все новости»

Конференция молодых ученых

Нататкi з канферэнцыi. У акадэмii адбылася, стаўшая ўжо традыцыйнай 95-ая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў i магiстрантаў «Студэнты - навуцы i практыцы АПК». Кожны год наш форум робiцца ўсё больш i больш прадстаўнiчым. У гэтым годзе праца канферэнцыi праводзiлася ў 5 секцыях. У канферэнцыi ўзялi ўдзел з прамовамi i стэндавымi дакладамi каля 300 студэнтаў i магiстрантаў нашай Акадэмii, УА БДСГА (г. Горкi), УА ГДАУ (г. Гродна), УА «Палескi дзяржаўны ўнiверсiтэт» (г. Пiнск), ФДАУ ВПА «Белгарадская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмiя» (г. Белгарад). Праца кожнай секцыi была адметнай з’явай: iнфармацыя пра тэрапiю уралiтыязу ў катоў змяняецца дакладам пра спосабы прафiлактыкi кетоза, найцiкавейшыя звесткi пра анатомiю свойскiх i экзатычных жывёл не менш цiкавымi, але ўжо пра анафiлактычны шок i алергiю ў парсючкоў. У секцыi «Сацыяльна-гуманiтарныя навукi» можна было паслухаць даклад i пра знакамiтага беларускага мастака Хруцкага, i пра Халакост на Беларусi падчас Другой сусветнай вайны i шмат пра яшчэ аб чым, што робiць чалавека не толькi выдатным спецыялiстам, але i патрыётам, якi любiць свой край i iмкнецца зрабiць яго лепшым. «

Я не першы раз у Вiцебске. Была i на мiнулых канферэнцыях. Але ў гэты раз горад зрабiў на мяне яшчэ больш моцнае ўражанне, чым заўсёды. Новыя плошчы, новыя вулiцы - горад памаладзеў, стаў студэнтам, на ўзроўнi канферэнцыi .- пажартавала Чайкоўская Насця, магiстрантка з УА ГДАУ (г. Гродна).- ўзровень канферэнцыi па-сапраўднаму акадэмiчны. Я пазнала шмат новага i для сябе асабiста, i для далейшай працы. Вялікi дзякуй за запрашэнне».

Здавалася, што на вачах прафесара Канцавенкi (г. Белгарад) блiшчаць слёзы: «Я выпускнiк Вiцебскага ветiнстытута. I кожная новая сустрэча з ветэрынарным iнстытутам, Акадэмiяй, Вiцебскам - для мяне вялікая радасць. Радуе ўсё: як нас сустрэлi, як па-добраму ставяцца да нас, рускiх. Даклады, якія выслухалi я i мае вучанiцы, вартыя канферэнцый самага высокага ўзроўню. Прадстаўленыя прэзентацыi падцвердзiлi практычную значнасць даследванняў». Дацэнт Аляксандр Бялко, навуковы кiраўнiк 1-ай секцыi («Незаразныя хваробы»), у заключным слове адзначыў закончаны характар работ, свабоднае валоданне дакладчыкаў матэрыялам, iх здольнасць адказваць на самыя складаныя пытанні. «Выступленне на конферэнцыi студэнтаў i магiстрантаў - першы крок на дарозе вялікай навукi» - падвёў вынiк начальнiк навуковага аддзела, дацэнт Аляксандр Субоцiн.

Самыя цiкавыя даклады канферэнцыi былi адзначаны дыпломамi, а iх аўтары ўзнагароджаны навукова-практычнай лiтаратурай, якая дапаможа iм у далейшай працы. Некалькі змрочыла канферэнцыю невялікая колькасць дакладаў з некаторых спецыяльных кафедраў. Аднак усё магчыма выправiць. Чакаем наступнай канферэнцыi.

Адказны за НДРС УА ВДАВМ, кандыдат ветэрынарных навук С. У. Пятроўскi.


Нiхто не пройдзе ля Сашы без рэгiстрацыi

Хваляванне перад пачаткам канферэнцыi

Апошнiя ўзгадненнi перад пачаткам работы секцыi «Незаразныя хваробы жывёл»

Нашы госцi з Горак - Розберг Ганна i Дубяга Нiна (секцыя «Агранамiя, заатэхнiя, эканомiка АПК, экалогiя i гiгiена жывёл»

Перамовы падчас канферэнцыi – старшыня секцыi «Нармальная i паталагiчная анатомiя, гiсталогiя, фiзiялогiя i ветэрынарна-санiтарная экспертыза» дацэнт Жукаў Аляксандр Iванавiч i сакратар секцыi Фядотаў Дзiма.

Эмацыянальна дакладаецца Таканава Марыя

Уважлiва слухаюць i дацэнты, i студэнты

У канферэнцыi па-сапраўднаму акадэмiчны ўзровень (Чайкоўская Насця – УА ГДАУ, г. Гродна)

Трагедыя Халакосту на Беларусi. Дакладае Кротава Янiна (секцыя «Сацыяльна-гуманiтарныя навукi»)

Кетоз пераможам (Селядзеўская Святлана – секцыя «Незаразныя хваробы»)

Нашы госцi з Расii – прафесар Канцавенка i яго вучанiцы Куляшова Алёна i Папандопула Хрысцiна

Падводзячы вынiкi – старшыня секцыi «Незаразныя хваробы», дацэнт Бялко Аляксандр Аляксандравiч

Узнагароды за лепшыя даклады

Дыплом i добрыя пачуццi паедуць у далёкi Лiван (студэнт АБУ САХЮН САМI)
Rambler's Top100